Унікальная знаходка ў вёсцы Забалаць
На сайтах prosto_free і zabolot.blogspot.com размешчаныя падрабязныя фотарэпартажы аб гэтай унікальнай падзеі. На іх, у прыватнасці, гаворыцца: «Знойдзеныя званы, як відаць, віселі ў мінулым на вежы капліцы непадалёк ад вёскі Варонічы. Мясцовыя жыхары знялі і схавалі іх у 30-е гады мінулага стагоддзя, ратуючы ад пераплаўкі. У пасляваенныя гады вяскоўцы вусна перадавалі з пакалення ў пакаленне інфармацыю пра закапаныя званы. Аднак ніхто не ведаў дакладна – дзе. Спробы знайсці іх заставаліся беспаспяховымі».
Падзея бурна абмяркоўваецца наведвальнікамі сайтаў, аднак афіцыйнай інфармацыі і каментароў пакуль знайсці не атрымалася.
alt=”kolokol” >
трактарыст Яраслаў Трунц паказвае, дзе ён выкапаў званы
экскаватар зачапіў адзін са званоў, а побач былі знойдзены і астатнія
Фота prosto_free