Сціплае святкаванне

|

Але карэспандэнты “Твайго стылю” даслалі інфармацыю пра тое, як Дзень Волі святкавалі за мяжой.

alt=”БЕЛСАТ” >

Андрэй Мялешка: Дзень Волі ў Беластоку адзначыўся 2-ма імпрэзамі: у катэдры адбылася беларуская служба, а у клубе «Фама» – імпрэза , якая сабрала гасцей з усяго Падляшша.

Два гімны, песні Бартосіка, дакументальнае кіно ад БЕЛСАТ, так можна апісаць двума словамі тое, што было.

Аляксей Шота: У Кракаве ў гэтым годзе, у адрозненне ад мінулага, Дзень Волі прайшоў сціпла. Не было фестывалю беларускай культуры, а толькі невялікая сустрэча кракаўскіх беларусаў у кавярні «Традыцыя».

Да свята прымеркаваныя таксама два надыходзячыя культурныя мерапрыемствы. У чацвер а 17.00 на вул. Св. Крыжа, 14 (кафедра ўкраіністыкі) адбылася прэм’ера беларускамоўнага спектакля «Камедыя», якую выстаўляюць польскія студэнты.

А ў пятніцу ў 18.00 у папулярным клубе «Пад Баранамі» зайграюць Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra – частыя беларускія госці ў Кракаве.

ТС

Фота А.Мялешкі