Сумныя вынікі пачатку веласіпеднага сезону

|

У Ваўкавыскім раёне сталы мужчына выехаў з другараднай дарогі і патрапіў пад колы «Аўдзі-100».

У Смаргоні і Гродзенскім раёне ахвярамі ДТЗ сталі веласіпедысты, якія ехалі па ўскрайку шашы.

Здарэнні адбыліся ў цёмны час сутак, але ўсе ровары былі пазначаныя святлозваротнымі элементамі.

Практыка паказвае, што гэтага відавочна замала, таму ДАІ настойліва рэкамендуе веласіпедыстам пазначаць сябе ў цёмны час сутак яшчэ і святлозваротнымі камізэлькамі.

ТС па інф. ДАІ

Фота auto.nnov.ru