ДТЗ на Болдзіна: малакавоз не падзяліў дарогу з маршрутчыкам
Каля 10 гадзін раніцы на вуліцы Болдзіна малакавоз урэзаўся ў дрэва. Падчас сутыкнення ў машыне быў пашкоджаны кузаў, адкуль вылілася некалькі дзясяткаў літраў малака.
Каля 10 гадзін раніцы на вуліцы Болдзіна малакавоз урэзаўся ў дрэва. Падчас сутыкнення ў машыне быў пашкоджаны кузаў, адкуль вылілася некалькі дзясяткаў літраў малака.
Калегія Вярхоўнага суда пакінула прысуд Гродзенскага абласнога суда Івану Куляшу ў сіле – расстрэл.
У суботу, 26 сакавіка, у дом ксяндза ў вёсцы Раготна Дзятлаўскага раёна забраўся 48-гадовы жыхар суседняй вёскі. Ён скарыстаўся тым, што святар вёў велікодную службу, і скраў сродкі парафіі – больш за 33 млн рублёў, 400 долараў і іншую маёмасць. Праўда, уцячы не змог – ксёндз акурат вярнуўся і затрымаў яго.
На гэтым тыдні ўсталюецца вясенняе надвор’е з плюсавымі тэмпературамі і дажджамі.
Як выглядала панарама Гродна ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя? Прапануем пастаяць на высокім левым беразе Нёмана і паразглядаць гістарычны цэнтр у далёкім 1862 годзе праз наш інтэрактыўны бінокль.
Трэнінг па зборы, апрацоўцы і рэпрэзентацыі вуснагістарычных крыніц пройдзе ў этнакраме “Цудоўня” 29 -30 сакавіка. Ён будзе ўключаць тэарэтычную частку – расповед пра вусную гісторыю, вуснагістарычныя крыніцы, методыку іх збору і апрацоўкі а таксама практычную – працу з крыніцамі на сайце Беларускага архіва вуснай гісторыі і прыклад інтэрв’ю.
Выглядае на тое, што ў Гродна нарэшце прыйшла вясна. Гэта яшчэ адна нагода правесці выходныя па-за межамі ўласных чатырох сцен.
Аплаціць жыллёва-камунальныя паслугі, газ і электрычнасць за люты без налічэння пені можна да 5 красавіка.
Супрацоўнікам аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Ленінскага РАУС Гродна паступіла інфармацыя аб тым, што грамадзянін Расійскай Федэрацыі прапануе дзяўчатам з Гродна заробак за мяжой. Праца заключалася ў аказанні сэксуальных паслуг у горадзе Ганконг Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Пра пажар ў інтэрнаце на вуліцы Школьнай 24 сакавіка патэлефанавала ў службу 101 жыхарка Астраўца, паведамляе Гродзенскае упраўленне міністэрства па надзвыайных сітуацыях. Загаранне адбылося на пятым паверсе ў жылым блоку памерамі 5х6 метраў. Па выкліку выехалі пажарныя падраздзяленні, брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, спецыялісты РАУС і райгаза.