На трэнінг па тэорыі і практыцы вуснай гісторыі запрашае “Цудоўня”

|

Вусная гісторыя – гэта ўспаміны сведак часу, найкаштоўнейшая інфармацыя, якая жыве, пакуль існуюць яе носьбіты. Побач з кожным з нас ёсць сталыя людзі, якім ёсць, што сказаць, чаму навучыць, дзякуючы якім ажываюць сухія радкі падручнікаў і хронік і цьмяныя ўспаміны маленства.

 

Гісторыя ад першай асобы: гарадзенка Ірына Новік перамагла ў конкурсе відэаінтэрв’ю “Памяць народа”

 

Трэба толькі ўмець запытаць. Умець запісаць і захаваць. Умець аналізаваць. Навучаць гэтаму сябры праекта Архіў вуснай гісторыі Тацяна Касатая і Аляксей Кайрыс. 

 

Трэнінг адбудзецца па адрасу Вялікая Траецкая, 14. Пачатак 29 сакавіка –  18.30, 30 сакавіка –  18.30

Уваход – дабрачыннае ахвяраванне на развіццё праекта