Інтэграцыйны летнік “Круглае Возера – 2014” запрашае ўдзельнікаў і валанцёраў

|

Беларускае маладзёвае грамадскае аб’яднанне “Розныя-Роўныя” запрашае маладых людзей да ўдзелу ў інтэграцыйным намётавым летніку-семінары “Круглае Возера – 2014”.

Гродна ў Instagram: 19-25 мая 2014

|

На гэтым тыдні гарадзенцы посцілі ў Інстаграм квадратныя фота з канцэртаў, грыляў, перформанса гурта “17 секунд” і імпрэзы ў музеях. У кадр трапілі таксама коцікі, сабачкі і новы жыхар антыкафэ – вусаты жук Гоша.

Да гадавіны падзення польскага камунізму ў Гродне пакажуць кіно Анджэя Вайды

|

Кінапрагляды з цыклу “Хронікі Анджэя Вайды” і дыскусія “Ад сталінізму да свабоды” пройдуць у Генеральным консульстве Польшчы ў Гродне з 28 мая да 5 чэрвеня.

Куды схадзіць у Гродне ў выходныя 24-25 мая

|

“Твой стыль” выбірае для сваіх чытачоў цікавыя і карысныя падзеі і імпрэзы, што пройдуць у канцы тыдня ў Гродне. Да ўікэнду мы таксама адносім вечар пятніцы, калі можна нарэшце пачаць адпачываць пасля працоўнага тыдня.

У Гродне прэзентуюць “Дапаможнік раварыста 2.0”

|

“Дапаможнік” гэта памятка з карыснай інфармацыяй для раварыстаў, вытрымкамі з правіл дарожнага руху, правамі і абавязкамі раварыстаў, а таксама іншымі парадамі, як раварысту выжыць у горадзе. Прэзентацыя ў Гродне пройдзе ў нядзелю 1 чэрвеня.

МЗС Беларусі: Малы памежны рух можа значна павысіць нагрузку на пункты пропуску

|

Некалькі дзясяткаў гарадзенцаў сабралася на круглы стол на тэму Малога памежнага руху паміж Беларуссю і Польшчай. Сярод прысутных былі журналісты, грамадскія і палітычныя актывісты, сустрэчу наведаў таксама Генеральны консул Польшчы ў Гродне Анджэй Хадкевіч.

Андрэй Дурэйка прачытае ў Гродне лекцыі пра сучаснае беларускае мастацтва

|

Лекцыі пад назвамі “Пра_бел: беларускае мастацтва за мяжой” і “ЗАРАЗ. Тэндэнцыі ў сучасным мастацтве Беларусі” прачытае ў Гродне беларускі мастак з Дзюсельдорфа Андрэй Дурэйка. Сустрэчы адбудуцца 23 і 28 мая, яны арганізаваны ў рамках праекта “На шляху да сучаснага музея-5: рэгіянальнае вымярэнне”.

Гродна ў Instagram: 12-18 мая 2014

|

У чарговай падборцы квадратных здымкаў з Гродна: “Лялькі над Нёманам”, каталіцкія Дні моладзі, фестываль “Твой стыль”, Міс Гродна 2014 і іншыя моманты жыцця мінулага тыдня. А таксама коцікі, сабачкі і бас-балалайка.

У Гродне пакажуць “рулет” з дакументальных мультымедыя

|

“Другі РУЛЕТ” – гэта сеткавы афлайн паказ дакументальных мультымедыя праектаў. У праграме – восем прац ад дзевяці вядомых замежных дакументальных фатографаў і рэжысёраў, лаўрэатаў міжнародных прэмій у галіне фотажурналістыкі.

Гістарычны тыдзень ад Arche пачнецца сёння ў Гродне

|

Часопіс Arche адпраўляецца ў чарговае падарожжа па Беларусі з прэзентацыямі апошніх гістарычных выданняў. Першым прыпынкам стане Гродна, дзе сёння, 19 мая, пройдзе прэзентацыя новага выдання “Балахоўцы: Сведчанні, дакументы, даследаванні”, а таксама іншых публікацый Arche апошніх двух год.