Куды схадзіць у Гродне ў выходныя 24-25 мая
Лекцыя Андрея Дурэйкі “Пра_бел: беларускае мастацтва за мяжой”
Калі: 23 мая, 18.30
Чым адрозніваецца сістэма мастацкай адукацыі ў Беларусі ад еўрапейскай? Як склаўся лёс маладых беларускіх мастакоў, якія ў апошнія дзесяцігоддзі пакінулі краіну? Як суадносяцца адно з адным працы беларусаў, створаныя па той і гэты бок дзяржаўнай мяжы?
Андрэй Дурэйка – мастак з Беларусі, які ўжо больш за 15 год жыве і працуе ў Дзюсельдорфе. Увесь гэты час ён збірае матэрыялы пра творчасць сваіх суайчыннікаў. Ягоныя лекцыі – гэта першы і адзіны ў сваім родзе вопыт рэпрэзентацыі і сістэматызацыі актуальнай мастацкай практыкі беларускіх мастакоў, якія жывуць у Беларусі і за яе межамі.
Пачаткова лекцыя мела прайсці ў Музеі гісторыі рэлігіі, але па добрай гарадзенскай традыцыі ў апошні момант месца змянілася.
Дзе: антыкафэ “Жывы час”, вул. Вялікая Траецкая, 48-1
За колькі: за так
Іранічны джаз ад гурта “Раса мечтателей”
Калі: 23 і 24 мая, 19.00
Гарадзенскі гурт “Раса мечтателей”, вядомы аматарам якаснай музыкі, не надта часта канцэртуе. Тым больш варта выбрацца на іхныя вечары імправізацый у бары “Куба”.
Дзе: бар “Куба”, вул. Калючынская, 12
За колькі: за так
Ноч кіно ў антыкафэ “Жывы час”
Калі: 23 мая, 21.00
Запланаваны прагляд анімацыі “Кораліна ў Краіне Жахаў” паводле аповесці Ніла Гаймана
Дзе: антыкафэ “Жывы час”, вул. Вялікая Траецкая, 48-1
За колькі: па тарыфу антыкафэ 400 р/хв
Ночы кіно ў “Чырвонай зорцы”
Калі: 23 і 24 мая, 23.00
Аматараў фантастыкі “Чырвоная зорка” парадуе новай версіяй “Гадзілы” і чарговай часткай прыгод “Людзей Ікс”.
Дзе: кінатэатр “Чырвоная зорка”, вул. Сацыялістычная, 4
За колькі: 90 000, 100 000, 110 000
Фінансавая адукацыйная гульня “Крысиные бега 2”
Калі: 24 мая, 12.00-19.00
Беларуская настольная гульня для тых, хто адчувае схільнасць да бізнесу. Усяго шэсць месцаў!
Дзе: антыкафэ “Жывы час”, вул. Вялікая Траецкая, 48-1
За колькі: 110 000 за пяць гадзін гульні
Шоў-праграма “Падарожжа ў краіну муз”
Калі: 24 мая, 12.00-00.00
Стары і Новы замкі зладзілі “Ноч музеяў” тыдзень таму, цяпер чарга іхных суседзяў. Наведнікаў чакае рэдкая магчымасць патрапіць у пажарную вежу і пабачыць экспанаты з фондаў музея гісторыі рэлігіі. У праграме таксама джазавы канцэрт, тэатралізаваныя выступы і файер-шоў. Падрабязная праграма тут.
Дзе: Музей гісторыі пажарнай службы, вул. Замкавая, 19; Музей гісторыі рэлігіі, вул. Замкавая, 16, Музей на Траецкай, Вялікая харальная сінагога, вул. Вялікая Траецкая, 59а
За колькі: 50 000 (білеты на вечаровую праграму)
Паказ мультымедыя праектаў “Другі РУЛЕТ”
Калі: 24 мая, 19.00
“Другі РУЛЕТ” – гэта сеткавы афлайн паказ дакументальных мультымедыя праектаў. У праграме – восем прац ад дзевяці вядомых замежных дакументальных фатографаў і рэжысёраў, лаўрэатаў міжнародных прэмій у галіне фотажурналістыкі.
Дзе: антыкафэ “Жывы час”, вул. Вялікая Траецкая, 48-1
За колькі: за так
Bassland. Сольны выступ Юрыя Венедыктава
Калі: 25 мая, 18.00
Бас-гітарыст Юры Венедыктаў – лаўрэат Першага рэспубліканскага фестывалю джазавых выканаўцаў.
Дзе: антыкафэ “Жывы час”, вул. Вялікая Траецкая, 48-1
За колькі: 50 000 (колькасць месцаў абмежаваная)