Да гадавіны падзення польскага камунізму ў Гродне пакажуць кіно Анджэя Вайды
25 год таму, 2 чэрвеня 1989 года, у Польшчы прайшлі першыя пасля вайны часткова вольныя выбары, дзякуючы чаму да ўлады прыйшла антыкамуністычная апазіцыя. З нагоды гэтай гадавіны Генеральнае консульства Польшчы ў Гродне ладзіць кінапрагляды фільмаў Анджэя Вайды.
Праграма
Паказ фільмаў у кіназале Генеральнага консульства РП у Гродне, вул. Будзёнага, 48а
“Канал” – 28 мая, 18.30
“Попел і дыямент” – 29 мая, 18.30
“Чалавек з мармуру” – 30 мая, 18.30
“Чалавек з жалеза” – 2 чэрвеня, 18.30
“Валэнса. Чалавек з надзеі” – 3 чэрвеня, 18.30
Дыскусія: “Ад сталінізму да свабоды – хронікі Анджэя Вайды”
5 чэрвеня, 17.30, кіназала Генеральнага консульства РП у Гродне, вул. Будзёнага, 48а
Удзельнікі: Кшыштаф Бурнэтка, сааўтар біяграфіі Анджэя Вайды “Анджэй Вайда Падазраваны”, прафесар Аліцыя Кіселеўска – кіназнаўца, прафесар Ёанна Садоўска – гісторык, Сямён Букчын – пісьменнік і публіцыст, вядучы Веслаў Раманоўскі.
Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.