Андрэй Дурэйка прачытае ў Гродне лекцыі пра сучаснае беларускае мастацтва

|

Лекцыя “Пра_бел: беларускае мастацтва за мяжой”

Калі: 23 мая 2014, 18.30

Дзе: Антыкафэ “Жывы час”, вул. Вялікая Траецкая, 48-1

 

Чым адрозніваецца сістэма мастацкай адукацыі ў Беларусі ад еўрапейскай? Як склаўся лёс маладых беларускіх мастакоў, якія ў апошнія дзесяцігоддзі пакінулі краіну? Як суадносяцца адно з адным працы беларусаў, створаныя па той і гэты бок дзяржаўнай мяжы? Ці можам мы казаць пра “беларускае сучаснае мастацтва” як пра самастойны мастацкі феномен са сваімі дакладна вызначанымі канцэптуальнымі і эстэтычнымі асаблівасцямі?

 

Андрэй Дурэйка – мастак з Беларусі, які ўжо больш за 15 год жыве і працуе ў Дзюсельдорфе. Увесь гэты час ён збірае матэрыялы пра творчасць сваіх суайчыннікаў. Ягоныя лекцыі – гэта першы і адзіны ў сваім родзе вопыт рэпрэзентацыі і сістэматызацыі актуальнай мастацкай практыкі беларускіх мастакоў, якія жывуць у Беларусі і за яе межамі. На лекцыях, ілюстраваных масай рэпрадукцый, будзе прадстаўлена творчасць больш як 40 мастакоў. Акрамя таго Андрэй падзеліцца сваімі развагамі пра агульны стан беларускай мастацкай культуры.

align=”” alt=”На шляху да сучаснага музею” width=”250″ >

 

 

Лекцыя “ЗАРАЗ. Тэндэнцыі ў сучасным мастацтве Беларусі”

Калі: 28 мая 2014, 18.30

Дзе: вул. Будзёнага, 48а, оф. 63

 

Ці ёсць у Беларусі актуальнае мастацтва? Як суадносяцца адно з адным працы беларусаў, створаныя па той і гэты бок дзяржаўнай мяжы? Ці можам мы казаць пра “беларускае сучаснае мастацтва” як пра самастойны мастацкі феномен са сваімі дакладна вызначанымі канцэптуальнымі і эстэтычнымі асаблівасцямі?

 

Слухачы, чыё знаёмства з актуальным мастацтвам толькі пачынаецца, атрымаюць унікальную магчымасць абмеркаваць на канкрэтных прыкладах частыя пытанні пра каштоўнасці, значнасць і крытэры ацэнкі прац, што не ўкладаюцца ў нашыя традыцыйныя ўяўленні пра тое, што такое “мастацтва”.

 

Пра лектара

 

Андрэй Дурэйка нарадзіўся ў 1971 годзе ў Гродне. У гады перабудовы вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы. У канцы 1980-х і 1990-ыя актыўна займаўся акцыянізмам і перформансам. У 1991 годзе паступіў на манументальнае аддзяленне Беларускай акадэміі мастацтваў, адкуль быў выключаны пад час арганізацыі выставы “Урокі нядобрага мастацтва”.

З 1994-га году пакідае занятак жывапісам пад дэвізам “не экспрэсіянізму” і засяроджвае ўвагу на канцэптуальным мастацтве, ствараючы аб’екты і інсталяцыі. У 1998 годзе паступае ў Дзюсердорфскую акадэмію мастацтваў у клас Герхарда Мерца.

З 2005 г.  удзельнічае ў калектыўным праекце “Рэвізія” (сумесна з Максімам Вакульчыкам, Жанай Грак, Андрэем Лагінавым і Максімам Тымінько). Час ад часу выступае ў ролі куратара і крытыка. Жыве і працуе ў Дзюсельдорфе.

 

Арганізатары мерапрыемстваў – Праект “На шляху да сучаснага музея”, Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў, ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.