Выратавальнікі знялі з даху хлопчыка

|

Васьмігадовы малы разам з сябрам залез на дах шматузроўневага шматпавярховіка па вуліцы Кабяка ў Гродне.

Кантрабандыст у спадніцы

|

Кантрабандную жаночую вопратку затрымалі  ўчора мытнікі на пункце пропуска “Брузгі”.

Тавар схаваў 24-гадовы гродзенец, які ехаў пасажырам  у «Volvo».

У Гродне з’явяцца вуліцы Багушэвіча, Агінскага, Караткевіча

|

Новыя назвы вуліц і раёнаў горада зацверджаны на чарговай сесіі Гродзенскага гарсавета дэпутатаў.

Справу Андрэя Пачобута будзе разглядаць суддзя Віталь Ляцко

|

Пра гэта жонцы гродзенскага журналіста паведаміў следчы, які вядзе справу Пачобута. Сама Аксана Пачобут з двума журналістамі  сёння былі затрыманыя каля будынка пракуратуры за здымку  рэжымнага аб’екта без дазволу.

Службовы сабака знайшоў кантрабандныя навігатары

|

Кантрабанду 23-гадовая гродзенка спрабавала правезці па зялёным канале.

Расіяне актыўна набываюць кватэры ў Гродне

|

З лютага, калі быў зняты мараторый на продаж жытла іншым замежнікам, сярод кліентаў рыелтараў з’явіліся таксама грамадзяне суседніх краін. Іх прываблівае адносна невялікая плата за камунальныя паслугі і сам горад.

Дэвальвацыя абвешчана на заўтра

|

На 24 мая Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь устанавіў курс 4930 беларускіх рублёў за 1 долар ЗША (супраць 3000 рублёў на 1 студзеня  і 3155 на сённяшні дзень).

З Гродна ў Калінінград зноў на самалёце

|

Аднаўляецца рэгулярнае авіяспалучэнне паміж Гродна і Калінінградам.

Арганізацыю рэйсаў узяла на сябе нацыянальная авіякампанія “Белавія”.

Матацыкл “Хонда” пратараніў агароджу пункта пропуску “Парэчча”

|

Аварыя здарылася ўначы 15 мая. 27-гадовыя матацыкліст і пасажыр не звярнулі ўвагу ні на інфармацыйныя шыльды, ні на знак “Рух забаронены”.

Аб’яўлены ў вышук гродзенец знайшоўся ў Польшы

|

УУС Ленінскага раёна Гродна абвясціў у вышук гродзенскага супрацоўніка часопісу «Magazyn Polski na uchodzstwie» Аляксея Салея, якога вінавацяць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 343 КК Рэспублікі  Беларусь  «Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў альбо прадметаў парнаграфічнага характару з выявай непаўнагадовых».