У Гродне з’явяцца вуліцы Багушэвіча, Агінскага, Караткевіча

|

Новы раён на “Паўднёвым” атрымаў назву “Альшанка”.

У гэтым выпадку думкі сябраў тапанімічнай камісіі супалі з гістарычнай назвай мясцовасці і меркаваннямі гродзенцаў, якія актыўна ўдзельнічалі  ў абмеркаванні  назвы мікрараёна.

Назвы новым вуліцам таксама дадзены з улікам гістарычных тапанімічных назваў – Малая Альшанка і Вялікая Альшанка, а таксама ўвекавечылі  імёны знакавых для Беларусі гістарычных і культурных дзеячоў: Францішка Багушэвіча, Напалеона Орды, Міхала Агінскага, Уладзіміра Караткевіча.

Адна з вуліц атрымала назву ў гонар нямецкага горада-пабраціма Гродна горада Міндэна.

 

Назву атрымаў і кавалак вуліцы ад пр.Касманаўтаў да абласнога клінічнага цэнтра “Псіхіятрыя-наркалогія”.

Вуліцы нададзена імя доктара медыцынскіх навук Генадзя Аляксеевіча Абухова (1924-2010), стваральніка Гродзенскай школы псіхіятрыі.

Паводле http://grodno.gov.by