Справу Андрэя Пачобута будзе разглядаць суддзя Віталь Ляцко

|

Справа Андрэя Пачобута перададзеная па месцы жыхарства журналіста ў суд Ленінскага раёна Гродна.

Дата разгляду справы пакуль невядома.

Аксана Пачобут плануе сустрэцца з суддзёй, каб атрымаць дазвол на сустрэчу з мужам.

Андрэй Пачобут утрымліваецца ў СІЗА Гродзенскай турмы.

Ён абвінавачваецца па артыкуле 367 ч.1 і артыкуле 368 ч.1 КК Рэспублікі Беларусь.

За абразу прэзідэнта журналісту пагражае пазбаўленне волі да двух гадоў, за паклёп на прэзідэнта — да 4 гадоў.