Расіяне актыўна набываюць кватэры ў Гродне
Гродзенскія рыелтары чакаюць зніжэння актыўнасці на рынку набыцця-продажу кватэр.
Ужо сёння пакупнікоў паменела.
Прычына ў дэвальвацыі рубля і ў тым, што банкі значна ўзнялі стаўкі па крэдытах.
Таму, калі сёння квадратны метр кватэры ў Гродне каштуе 750-800 долараў, то ў бліжэйшы час кошты павінны знізіцца.
Летам мінулага года квадратны метр каштаваў увогуле 650-750 долараў.
Двухпакаёвую хрушчоўку можна было набыць усяго за 24,5 тысячы долараў, аднапакаёўку – за 23 тысячы.
Прадаўцы гатовыя былі саступіць да 5 тысяч у.а.
Сёння ж “двушка” каштуе ад 40 да 55 тысяч долараў, аднапакаёвая кватэра ў новабудоўлі – 35 тысяч, старой планіроўкі – 23-25 тысяч.
Па-ранейшаму самыя папулярныя – двухпакаёвыя кватэры.
Найбольш запатрабаваныя на рынку другаснага жытла ў Гродне кватэры на вуліцы Пушкіна.
Паводле http://grodnonews.by