“Fashion Week Grodno” – гродзенская мода ад XVIII да XXI стагоддзя

|

Тыдзень моды стартуе ў Гродне 12 сакавіка.

У праграме – модныя паказы, выстава, адкрытая лекцыя, дэманстрацыі гістарычных калекцый і сучасных прычосак.

Карупцыя ў Гродзенскай ЖКГ

|

Першы намеснік генеральнага дырэктара Гродзенскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі два гады атрымліваў хабары ад трэста “Гроднагарбуд”.

Затрыманы ў Гродне дэбашыр з расійскага чартара ехаў на Паўднёвы рынак

|

Сяргея Кабалава затрымалі на пад’ездзе да Гродна, у раёне пасёлка Берагавы, 7 сакавіка.

У Гродзенскім раёне летам для школьнікаў створаць 15 працоўных брыгад

|

Паводле прагнозаў, сёлета ў летнікі  дзённага знаходжання  ў раёне атрымаюць пуцёўкі  918 дзяцей, у кругласуткавыя – 1305, піша perspektiva-info.by.

Лідскае прадпрыемства страціла мільёны даляраў з-за павелічэння экспарту

|

 

“Лідаграпраммаш” яшчэ ў 2009 годзе падпісала шэраг кантрактаў на пастаўку тэхнікі ў Расію і Казахстан.

Жыхар Дзятлава стаў ахвярай інтэрнэт-махлярства

|

З-за ”незнаёмкі з Партугаліі”, з якой перапісваўся праз інтэрнэт, мужчына страціў 35 мільёнаў рублёў.

Вуліцу Астроўскага зноў закрыюць

|

Другі этап рэканструкцыі вуліцы працягнецца з 11 сакавіка да 30 чэрвеня.

У гэты перыяд рух па Астроўскага будзе закрыты ад перакрыжавання з вуліцай Пушкіна да перакрыжавання з Дзяржынскага.

У аварыях з цяжкімі наступствамі ў Гродзенскай вобласці вінаватыя з большага мужчыны

|

Паводле аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Гродзенскага аблвыканкама, летась аварыі з цяжкімі наступствамі ў рэгіёне адбываліся ў асноўным па віне мужчын.

Жанчыны-кіроўцы часцей вінаватыя ў ДТЗ з невялікімі матэрыяльнымі стратамі.

Дзень памяці забітых 70 год таму каля Ліды святароў

|

10 сакавіка, у 70-ую гадавіну расстрэлу дзевяці святароў, каталікі Гродзенскай дыяцэзіі будуць маліцца за духоўных асобаў і вернікаў нашых зямель, якія зрабіліся ахвярамі войнаў і несправядлівых палітычных сістэм.

Фуры з кветкамі ствараюць вялізныя чэргі на мяжы. Прадпрымальнікі церпяць страты

|

Напярэдадні 8 сакавіка на памежным пункце “Мядзінінкай-Каменны Лог” з літоўскага боку фуры з кветкамі для Беларусі, Расіі і іншых краін месцамі стаяць у чарзе ў тры шэрагі.