Карупцыя ў Гродзенскай ЖКГ
Крымінальную справу распачало Упраўленне Следчага камітэту па Гродзенскай вобласці паводле матэрыялаў Упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.
Вядома ўжо 6 фактаў хабару.
З красавіка 2010 па студзень 2011 года падазраваны атрымаў 18,7 мільёна рублёў “за спрыяльнае рашэнне пытання па выбары падраднай арганізацыі для выканання будаўніча-мантажных работ па капітальнаму рамонту жыллёвага фонду, фінансуемых за кошт бюджэтных сродкаў, адлічэнняў грамадзян і ЖБВК”.
“Гроднагарбуд” плаціў, каб атрымаць выгодную замову.
У лістападзе 2011 года трэст заплаціў больш за 21 мільён за атрыманне кантракта і перамогу ў фармальных таргах.
Яшчэ 2, 5 мільёна падазраваны атрымаў у сакавіку 2012 года.
Крымінальная справа распачатая па ч.2 арт.430 КК РБ (атрыманне хабару паўторна).
Паводле http://www.realty.ej.by
Здымак http://www.visti.ks.ua