Жыхар Дзятлава стаў ахвярай інтэрнэт-махлярства
Яна прапанавала беларусу супрацоўніцтва ў якасці кампаньёна ў адной з чэскіх кампаній з заробкам ад 4 тысяч еўра ў месяц.
Мужчына доўга не думаў і згадзіўся.
У якасці выпрабавання яму даручылі правярнуць некалькі справаў.
Папрасілі даслаць банкаўскія рэквізіты рахунка, і ў хуткім часе паведамілі, што перавялі на рахунак праз сістэму Western Union амаль 35 мільёнаў рублёў.
“Кампаньён” павінны быў перавесці грошы на рахунак у Кіеве, аплаціўшы нейкую здзелку.
Мужчына ўсё выканаў і атрымаў каля 2 мільёнаў рублёў заробку.
Аднак радаваўся ён толькі да той пары, пакуль з ім не звязаліся супрацоўнікі беларускага банка.
Высветлілася, што небарака, сам ня ведаючы, атрымаў у банку крэдыт-авердрафт у памеры 35 мільёнаў рублёў, якія сам жа пералічыў на невядома чый рахунак.
А вяртаць крэдыт давядзецца самому.
Зразумеўшы, што стаў ахвярай махляроў, пацярпелы напісаў заяву ў міліцыю.
Распачатая крымінальная справа.
Паводле http://grodnonews.by
Здымак http://vorishka.info