На дзень горада ў парку Жылібера зладзяць свята фарбаў ColorFest

|

У суботу, 17 верасня, у рамках святкавання 888-годдзя Гродна на летняй эстрадзе парку імя Жылібера адбудзецца дзіцячае свята фарбаў ColorFest.

Міліцыя Гродна: КПП на свяце горада не будзе

|

У сераду, 14 верасня, стала вядома, што гарадзенская міліцыя не будзе выстаўляць КПП на Дзень горада. Пра гэта тэлеканалу “Гродна плюс” паведаміў намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Гродзенскага аблвыканкама Віталь Стасюкевіч.

Гарадзенцы, якія пабіліся з кантралёрамі, самі прыйшлі ў міліцыю

|

Пасля таго, як у інтэрнэце былі апублікаваныя твары асоб, што пачалі бойку з кантралёрамі, мужчыны самі прыйшлі ў міліцыю.

У Гродне ноччу скралі тую і кветкі з клумбы ля танка (ВІДЭА)

|

П’яныя гарадзенцы – два хлопцы і дзяўчына – у тры гадзіны ночы 26 жніўня прагульваліся па вуліцы Савецкай з вялізным букетам кветак і дрэўцам. Як пазней высветлілася, расліны скралі з клумбы ля помніка-танка, на плошчы Савецкай. Кампанія трапіла ў аб’ектыў камер відэаназірання і цяпер міліцыя шукае аматараў раслін, паведамілі ў прэс-службе гродзенскай міліцыі.

Гродзенскі раён будзе супрацоўнічаць з польскім Ліпскам у трансгранічных праектах

|

Дэлегацыя з Гродна мае наведаць польскі горад Ліпск у кастрычніку. Гэта будзе адказ на візіт бурмістра Ліпска ў Гродна, які адбыўся 2 верасня. Гміна і раён плануюць сумесныя праекты ў межах праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Польша-Беларусь-Україна 2014-2020.

У Гродне на кантралёраў павесілі відэарэгістратары

|

Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне ў жніўні набыло шэсць відэарэгістратараў для кантралёраў грамадскага транспарту. Цяпер усе праверкі пасажыраў на наяўнасць праязных білетаў будуць запісвацца на відэа, а пасля працоўнага дня іх будуць архіваваць у інфармацыйнай базе, паведамілі ў ГТУ.

Тэмпературны максімум паўтарыўся ў Гродне 12 верасня

|

Тэмпературны рэкорд дня 33-гадовай даўніны пабіты ў Мінску, Віцебску, Гомелі і Брэсце 12 верасня. У Гродне паўтарыўся максімум 2005 года – 26,5 градусаў, паведамляе БелаПАН.

“Голас студэнтам” пра маніторынг прымусу да галасавання: “З Гродна прыйшло толькі адно паведамленне”

|

Ініцыятыва “Голас студэнтаў” адсочвала прымус да датэрміновага і не толькі галасавання. Гарадзенцы паведамілі толькі пра адно парушэнне іх правоў. Але гэта не значыць, што ціску на студэнтаў у гарадзенскіх ВНУ не было.

Ад ідэі да рэалізацыі: адукацыйны праект “BrainHUB” пройдзе ў Гародні

|

Даведацца, як у мясцовых супольнасцях рэалізоўваць грамадскія, сацыяльныя і культурныя праекты, ды як прасоўваць іх праз сацыяльныя медыі, можна будзе на адукацыйным каворкінг праекце “BrainHUB”, які пройдзе 8-9 кастрычніка ў Гародні.

У цэнтры Гродна пабудуюць элітны дом, якога горад яшчэ не бачыў

|

На месцы зруйнаванай старой крамы на вуліцы Будзёнага, 28 пачалося будаўніцтва новага элітнага жытла. Забудоўшчык абяцае, што гэта жыллё адкрые “новы погляд на жыццё ў горадзе”. Тут будзе падземны паркінг, цалкам агароджаная тэрыторыя, высокія столі і вялікія вокны, зона адпачынку на даху, тэрасы і паціа, відэадамафоны ды іншае.