Ад ідэі да рэалізацыі: адукацыйны праект “BrainHUB” пройдзе ў Гародні

|

“BrainHUB” гэта кароткія тэматычныя інтэнсівы – трэнінгі, семінары і майстар-класы – у невялікай суполцы з актыўным удзелам трэнераў і лектараў, якія ставяць перад сабой задачу па фармаванні і рэалізацыі ідэі пры паслядоўнай ментарскай і арганізацыйнай падтрымцы з боку арганізатараў “BrainHUB”.

 

Удзельнікі атрымаюць навыкі індывідуальнай і каманднай працы, а таксама каштоўныя веды ў галіне стратэгічнага планавання і менеджменту, маркетынгу, грамадзянскай журналістыкі. Істотным складнікам з’яўляецца арыентацыя на практыку. Гэта значыць, што ўдзельнікі праекта змогуць не толькі самастойна кіраваць альбо быць у камандзе, але і разлічваць на ментарскую падтрымку з боку арганізатараў “BrainHUB”.

 

Лектарамі гарадзенскага “BrainHUB” будуць менеджар па арганізацыі фестываляў, выставаў, крэатыўных праектаў Настасся Курыленка;  гарадзенскі грамадскі актывіст Ігар Кузьмініч; медыя эксперт, культуролаг і журналіст Максім Жбанкоў; эксперт у галіне SMM і спікер адукацыйнага цэнтра “Rocket” Ян Сташкевіч.

 

Акрамя тэматычных заняткаў, удзельнікаў “BrainHUB” чакаюць цімбілдынгі і вечаровая культурніцкая праграма 8-га кастрычніка.

 

Удзел у праграме бясплатны, але патрабуе папярэдняй рэгістрацыі. Зарэгістравацца можна да 4  кастрычніка, уключна, запоўніўшы кароткую форму. Колькасць месцаў строга абмежаваная (20 чалавек!).