“Голас студэнтам” пра маніторынг прымусу да галасавання: “З Гродна прыйшло толькі адно паведамленне”

|

– Думаю, гэта найперш наша праблема з распаўсюдам інфармацыі. Можа, студэнты не ўспрымаюць просьбы “калі ласка, прагаласуйце” як ціск, – кажа лідар ініцыятывы.

 

Больш за ўсё паведамленняў пра ціск прыйшло з БДУ і БНТУ.

 

– Гэта самыя буйныя ўніверы, да іх было шмат увагі, было проста распаўсюджваць інфармацыю. На ўчастках былі нашы назіральнікі. А з большасці рэгіянальных ВНУ ніякай інфармацыі мы не атрымалі, як не намагаліся.

 

“Голас студэнтам” – ініцыятыва, якая займаецца маніторынгам прымусу студэнтаў да датэрміновага галасавання і падрыхтоўкай назіральнікаў за выбарамі.