Затрыманы расіянін, які штурмаваў беларуска-польскую мяжу

|

Грамадзянін Расіі, які стала пражывае ў Германіі, увечары 11 кастрычніка на «BMW Х5» спрабаваў прарвацца з Польшчы ў Беларусь праз пункт пропуску “Брузгі”.

Міхась Краснабаеў: “Свой першы ў жыцці спектакль я глядзеў у Гародні”

|

3 лістапада ў Гродзенскім драмтэатры адбудзецца прэм’ера па пьесе украінскага пісьменніка Міхайлы Старыцкага  “За двума зайцамі” у пастаноўцы рэжысёра-пастаноўшчыка Віцебскага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа Міхася Краснабаева.

666 замежнікаў атрымалі права працаваць на Гарадзеншчыне

|

Такую колькасць спецыяльных дазволаў на працу замежным грамадзянам выдалі ў Гродненскай вобласці за 9 месяцаў ад пачатку года. І гэта без уліку грамадзян Расіі і Казахстану, якія маюць права працаваць у Беларусі без спецыяльнага дазволу.

Слонімскія выратавальнікі знялі з балкона пакінутых без нагляду дзяцей

|

Дзяўчынку, якая плакала, седзячы на парэнчах балкона кватэры на трэцім паверсе, заўважыла жанчына.

“Нёман” вярнуў сабе камфортную перавагу над мінскім ”Юнацтвам”

|

Хакеісты гродзенскага “Нёмана” 11 кастрычніка на хатняй пляцоўцы абыгралі свайго бліжэйшага суперніка ў чэмпіянаце Беларусі і зноў адарваліся ад “Юнацтва” на 7 ачкоў, паведамляе belta.by .

У Гродне будуць дыскутаваць пра месца сучаснага ўніверсітэта

|

“Лятучы ўніверсітэт” разам з “Гарадзенскай бібліятэкай” 17 кастрычніка ладзіць у Гродне адкрыты семінар “Універсітэт у гісторыі і сучаснасці Беларусі”. У сустрэчы прымуць удзел вядомыя выступоўцы з Гродна і Мінска. Мадэратар дыскусіі – Алесь Краўцэвіч.

Гарадзенскія ўлады больш за 8 гадоў не даюць дазволу на будаўніцтва касцёла

|

Вернікі гродзенскай рыма-каталіцкай парафіі св. Язэпа звяртаюцца да ўсіх верных Гродзенскай дыяцэзіі з просьбай пра малітву ў інтэнцыі атрымання дазволу на будаўніцтва ўласнай святыні.

На Дзевятоўцы зноў зменяцца маршруты грамадскага транспарту

|

З-за пракладкі камунікацый на перакрыжаванні вуліц Ліможа – Курчатава, рух транспарту на гэтым кавалку дарогі закрыюць з 9 гадзін 14 кастрычніка да 20 гадзін 29 кастрычніка.

“Прывалка” адчыніцца ў 8 гадзін раніцы 15 кастрычніка

|

Рух усіх відаў транспарта і пешаходаў праз пункт пропуску “Прывалка” на беларуска-літоўскай мяжы адновіцца пасля рэканструкцыі.

Да канца года ў Гродне зачыняць сто смеццеправодаў

|

Замест іх каля шматпавярховых дамоў абсталююць пляцоўкі з кантэйнерамі для раздзельнага збору смецця: шкла, пластыка, паперы і цвёрдых бытавых адыходаў, піша vgr.by.