Да канца года ў Гродне зачыняць сто смеццеправодаў

|

Да сярэдзіны 2015 года ў Гродне плануюць заварыць амаль усе дзейсныя смеццеправоды: гэта адна з умоваў льготнага крэдытавання Сусветным банкам будаўніцтва ў ваколіцах горада завода для перапрацоўкі смецця.

 

У Гродне дзейнічае каля 1700 смеццекамер.

Першыя 50 сёлета завараць у Ленінскім раёне, столькі ж – у Кастрычніцкім.

Папярэдне з жыхарамі дамоў правядуць сходы, аднак улічваць іх меркаванні па гэтым пытанні камунальныя службы не абавязаныя.

Завод па перапрацоўцы смецця на Гарадзеншчыне павінны пабудаваць да канца 2015 года.

Да гэтага часу ў горадзе плануюць усталяваць каля 2,5 тысяч дадатковых кантэйнераў для раздзельнага збору смецця і набыць каля 10 смеццевозаў.

Пакуль гарадское смецце вывозяць на палігон цвёрдых бытавых адыходаў, які запаўняецца ў 2 разы хутчэй, чым планавалася, і зможа выкарыстоўвацца максімум яшчэ 2 гады.

 

У Заходняй Еўропе ад смеццекамер адмовіліся ўжо даўно, а ў Беларусі (у Гродне ў тым ліку) будаваць дамы з смеццеправодамі будуць, пакуль не ўнясуць змены ў закон “Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”.

Пакуль ад смеццеправодаў адмовіліся толькі ў Гомелі.

 

Паводле http://www.vgr.by

Здымак http://www.ural56.ru