666 замежнікаў атрымалі права працаваць на Гарадзеншчыне

|

Асноўная колькасць працоўных мігрантаў  (56,5%) прыехала на Гарадзеншчыну з Украіны.

На другім месцы – грамадзяне Турцыі (13,4%), за імі – жыхары Літвы, Латвіі, Азербайджану, Арменіі, Малдовы, Польшчы.

Сярод іх – 27 кіраўнікоў розных рангаў, 119 – кваліфікаваныя спецыялісты. 36 спецыялістаў працуюць у галіне адукацыі, абслугоўвання і гандлю, 77 – у сельскай гаспадарцы, 407 маюць будаўнічыя і іншыя працоўныя спецыяльнасці.

 

Большасць замежнікаў працуюць у Гродне, Лідзе, Смаргоні, Астраўцы.

Акрамя таго больш за тысячу замежных грамадзян навучаюцца ў гродзенскіх ВНУ, 62% з іх – грамадзяне Туркменістану.

 

Агулам у Гродзенскай вобласці сёлета зарэгістраваліся 10 тысяч 337 замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, выдадзена каля 4 тысячы дазволаў на часовае пражыванне тэрмінам да 12 месяцаў.

З хадайніцтвам аб дазволе на сталае пражыванне ў Гродзенскай вобласці звярнуліся 1 тысяча 22 замежніка.

53 замежных грамадзяніна прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за працу без дазволу і іншыя парушэнні.

 

Паводле http://belta.by