Тавар без дакументаў канфіскавалі ў Гродне і Лідзе

|

Склад кантрабанды супрацоўнікі мытні і АБЭЗ па наводцы знайшлі ў адным з гаражных кааператываў Ліды.

Лявон Вольскі дасць канцэрт у Гродне

|

Творчая сустрэча пад назвай “Нашыя ў горадзе! Без табу. Без самацэнзуры. Без непажаданых тэмаў” адбудзецца 7 снежня.

На Гарадзеншчыне з’явіўся помнік сокалу

|

Выява сокала-падарожніка (Falco peregrinus) ў палёце з’явілася на аўтатрасе Слонім-Зэльва.

42 аварыі за суткі. У адной з іх загінулі тры чалавекі

|

На Гарадзеншчыне чарговы ўсплёск аварыйнасці.

У 42 здарэннях пацярпелі транспартныя сродкі, у сутыкненні на аўтадарозе “Мінск-Гродна” позна ўвечары 22 лістапада загінулі трое.

У Гродне выступіць дачка Чэслава Немэна

|

Канцэрт Наталлі Немэн пад назвай “Немэн, якога мы не ведалі”, пройдзе ў гарадзенскім Драматычным тэатры 8 снежня. Перад канцэртам у тэатры адкрыецца фотавыстава “Чэслаў Немэн у аб’ектыве жонкі” з удзелам аўтаркі Малгажаты Немэн.

“Гроднахлебпрам” наладзіў выраб замарожаных тортаў і пірожных

|

Гродзенскі хлебазавод пачаў замарожваць некалькі відаў тортаў і два віда заварных пірожных.

Ветэрынарная служба Гродзенскага раёна склала 42 пратакола на ўладальнікаў свіней

|

Да 1 снежня ў пяцікіламетровай зоне ад дзяржаўных свінакомплексаў у прыватных гаспадарках павінны знішчыць усіх свіней.

Такім чынам улады змагаюцца з распаўсюдам афрыканскай чумы свіней.

Сяргей Курыленка: Наш спектакль лёгка і ненавязліва вучыць нас, як стаць шчаслівымі

|

Прэм’ера сентыментальнай камедыі Леанарда Герша “Эти свободные бабочки”, якую ставілі, напэўна, ужо ва ўсіх беларускіх тэатрах, адбылася і ў Гродне.

Конкурс ад “Твайго стылю” і крамы настольных гульняў “Кубік” працягваецца! Дадаўся новы прыз!

|

Крама-клуб “Кубік” і “Твой стыль” ладзяць конкурс для студэнтаў-аматараў настолак. Калі ты студэнт – прымі ўдзел да 28 лістапада і выйграй гульню-галаваломку, а таксама зніжкавы абанемент на гульнятэкі ў “Кубік”!

У Гродне затрымалі распаўсюднікаў сінтэтычнага наркотыка

|

Раскрыць сетку наркадылераў гродзенскім праваахоўнікам дапамагло назіранне за маладым гарадзенцам, які распаўсюджваў наркотыкі сярод сваіх сяброў.