Сяргей Курыленка: Наш спектакль лёгка і ненавязліва вучыць нас, як стаць шчаслівымі
Перакладзеная ў пачатку 1980-ых сатырыкам Міхаілам Мішыным, яна адразу стала неверагодна запатрабаванай. Знакамітая кранальная і смешная брадвейская гісторыя на самой справе не такая простая, як здаецца.
Рэжысёр спектакля, заслужаны артыст Беларусі Сяргей Курыленка, пасля прэм’еры распавядае:
– Спектакль наш пра вечную тэму – пра каханне. А яму скараюцца ўсе ўзросты, таму я спадзяюся: наша гісторыя будзе цікавая ўсім, і дарослым, і моладзі.
Камедыя поўная яркіх рэпрыз і задорных дыялогаў.
Наш спектакль падобны да летняга матылька, лёгка і ненавязліва вучыць нас, як стаць шчаслівымі. Бо для гэтага не так ужо шмат трэба. Таму давайце берагчы тое добрае, што нас звязвае.
Дональд Бейкер пазбаўляецца ад празмернай апекі сваёй маці, пачынае самастойнае жыццё, сустракаецца з Джыл. Жыццё цудоўнае, а будучыня здаецца светлай, пакуль гераіня, а разам з ёй і гледачы не высвятляюць, што Дональд сляпы.
Ігар Уланаў (у спектаклі выконвае ролю Дональда):
–Упершыню я граў чалавека з фізічнымі адхіленнямі, з дзяцінства сляпога юнака. Дзеля таго, каб гледачы на гэтыя 2 гадзіны паверылі ў тое, што мой герой сляпы, трэба было самому паверыць у гэта і справіцца з гэтым, бо мой герой ужо даўно навучыўся змагацца са сваёй заганай.
Мне здаецца, у спектаклі закранаецца вялікі спектр тэм, які будзе цікавы людзям любога ўзросту.
Тэма кахання выходзіць на першы план, але тут і спрадвечная тэма айцоў і дзяцей, і тэма станаўлення асобы. З юнацтва, з вар’яцкіх мараў, з надзей чалавек робіць свой выбар і тым самым даказвае сваё сталенне і здольнасць прыняць рашэнне, ад якога зменіцца яго жыццё.
Светлы спектакль у нас атрымаўся.
Гледачоў спектакль зачапіў.
У спектаклі паднятая сур’ёзная тэма пра сляпых людзей, – кажа глядачка. – Пра гэта не так шмат фільмаў, вершаў, песень і г.д. пьеса з глыбокім сэнсам. Такія людзі ёсць сярод нас, і да іх трэба ставіцца як да ўсіх. Яны таксама здольныя на творчасць, на жыццё, здзіўляць і кахаць.
Сваімі ўражаннямі падзяліліся Юлія і Вікторыя:
– Спектакль дастаткова жыццёвы. Чакалі іншага фінала.
Вельмі ўразілі словы галоўнай гераіні Джыл Тэннэр: “Не чуе той, хто не хоча чуць”.
Уразіла ігра актораў. Зычым ім заставацца такімі ж “сапраўднымі”.
Здымак http://drama.grodno.by