“Гроднахлебпрам” наладзіў выраб замарожаных тортаў і пірожных

|

Камеры глыбокай замарозкі  і захоўвання  дазваляюць  прадпрыемству захоўваць адначасова да 3 тон прадукцыі.

Акрамя кандытарскіх вырабаў завод замарожвае хлеб (паўфабрыкат і цалкам гатовы), вырабляе замарожанае цеста і паўфабрыкаты з яго.

Глыбокая замарозка дазваляе падоўжыць тэрмін захоўвання прадукцыі з захаваннем якасці.

Такія вырабы захоўваюцца да 6 месяцаў, а пасля размарозкі ідуць на продаж.

 

Гродзенскі хлебазавод прадаў беларускім гандлёвым прадпрыемствам ужо больш за 5 тон замарожанай прадукцыі.

 

Паводле http://belta.by

Здымак http://www.povarenok.ru