У Гродне затрымалі распаўсюднікаў сінтэтычнага наркотыка

|

Высветлілася, што сінтэтычны наркотык распаўсюднік прывозіць з Польшчы. У час чарговага вяртання з суседняй краіны падазраванага затрымалі з палічным. Пры сабе ён меў 172 г амфетаміну. Гэта пацьвердзіла экспертыза.

 

Стала вядома, што распаўсюдам наркатычных рэчываў займаліся яшчэ два маладыя гарадзенцы, а лабараторыя па вырабе знаходзіцца ў Польшчы. Усе падазраваныя ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў затрыманыя. Адзін з іх – студэнт польскай школы аграбізнесу, стала пражываў у Польшчы.

 

Следчы камітэт, які працуе па справе, перадаў інфармацыю пра наркалабараторыю праваахоўным органам Польшчы.

 

Паводле belta.by