Тавар без дакументаў канфіскавалі ў Гродне і Лідзе
У гаражы мясцовага жыхара аказалася 326 адзінак трыкатажных вырабаў амаль на 104 мільёны рублёў.
Удзельнікаў злачыннай групы затрымалі ў час адгрузкі чарговай партыі кантрабанды.
Аператыўнікі адсачылі ўвесь ланцужок дастаўкі і распаўсюду трыкатажу на чорным рынку.
Вопратку ўвозілі ў Беларусь з Літвы дробнымі партыямі, а пасля перапраўлялі на рынкі беларускіх гарадоў.
Дакументаў, якія пацьвердзілі б легальны характар набыцця тавару, няма, таму тавар канфіскаваны. Лідчуку пагражае штраф.
У Гродне супрацоўнікі аператыўна-пошукавага аддзела УУС разам з інспекцыяй па падатках і зборах знайшлі 208 фільтраў для паліва і больш 29-ці аўтамабільных пакрышак невядомага паходжання.
Рэчы захоўваліся ў памяшканні, якое арэндаваў 27-гадовы прыватны прадпрымальнік з Сапоцкіна.
Дакументаў на тавар агульным коштам больш за 10 мільёнаў рублёў не было, таму яго канфіскавалі.
Кантрабандны канал трыкатажнай вопраткі з Літвы на беларускія рынкі перакрылі лідскія праваахоўнікі.
Здымак http://gpk.gov.by