Ветэрынарная служба Гродзенскага раёна склала 42 пратакола на ўладальнікаў свіней

|

У раёнах Гарадзеншчыны, дзе былі зафіксаваныя выпадкі захворвання, свіней на вясковых падворках знішчылі яшчэ летам.

Астатнім вяскоўцам загадалі гэта зрабіць самастойна, але далёка не ўсе гаспадары згодныя добраахвотна развітацца са сваімі гадаванцымі.

Калі, паводле афіцыйных звестак, у Воранаўскім раёне знішчанае ўсё пагалоўе свіней, то ў Гродзенскім, піша газета “Перспектыва”, супрацьстаянне ветэрынараў і прыватнікаў, падобна, зацягнецца надоўга.

Людзі звыкла працягваюць прымаць апаросы ў свінаматак, спрабуюць прадаваць парсючкоў, а новыя гаспадары хаваюць скаціну ад перапішчыкаў.

 

Пакуль улады змагаюцца з парушальнікамі штрафамі, якія даходзяць да 7 мільёнаў рублёў.

Калі не дапаможа – будуць прымаць “кардынальныя меры”.

Паводле галоўнага ветэрынарнага ўрача Гродзенскага раёна Валерыя Смалея, ветэрынарная служба склала ўжо 42 пратакола на недысцыплінаваных гаспадароў. І з кожным днём будзе прымаць больш жорсткія меры.

 

Паводле http://perspektiva-info.by