Для будучай АЭС неабходна пабудаваць больш за 1000 км высакавольтных ліній

|

Грамадскае абмеркаванне ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе праекта “Будаўніцтва АЭС у Рэспубліцы Беларусь. Выдача магутнасці і сувязь з энергасістэмай” запланавана на 26 снежня.

У Гродне да канца тыдня снег будзе чаргавацца з дажджом

|

Тэмпература паветра на Гарадзеншчыне цягам апошняга тыдня застаецца на 2-4°С цяплей за норму.

Індыя па-ранейшаму зацікаўленая інвеставаць у “Гродна Азот”

|

На сустрэчы з кіраўніцтвам Гродзенскай вобласці Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарці паведаміў, што індыйскія інвестары гатовыя ўкласці ў гродзенскае прадпрыемства 1 мільярд даляраў.

Жанаты махляр зрабіў прапанову жыхарцы Ліды і прагуляў крэдыт на вяселле

|

Толькі калі “жаніх” знік, падманутая дзяўчына звярнулася ў міліцыю і даведалася, што яе нарачоны – жанаты рэцыдывіст.

Махляр пазнаёміўся са сваёй ахвярай праз інтэрнэт у час, калі адбываў чарговае пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу.

У наступным годзе на Гарадзеншчыне з’явіцца яшчэ адзін водна-балотны заказнік

|

Заказнік рэспубліканскага значэння “Белы мох” створаць у Астравецкім раёне.

Пад асаблівую ахову адыйдзе каля 800 га.

Гурт “Раса мечтателей” дасць канцэрт у падтрымку дэбютнага альбома

|

Гурт “Раса мечтателей” зайграе ў нядзелю 15 снежня ў антыкафэ “Живое время” ў падтрымку запісу дэбютнага альбома.

Аўтобус з турыстамі са Скідзеля трапіў у аварыю па дарозе да Дзеда Мароза

|

12 дзяцей і 16 дарослых кіраваліся на экскурсію ў Белавежскую пушчу. Аўтобус замовілі ў прыватнай гарадзенскай фірмы, за рулём быў 40-гадовы гарадзенец.

Кантрабандысты пераходзяць на навагодні тавар

|

Ашмянскія мытнікі затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы некалькі нелегальных партый перадсвяточнага тавару.

Фестываль “Каложскі дабравест” пройдзе ў Гродне 19-22 лютага

|

У 2014 годзе Гродна будзе прымаць трынаццаты па ліку міжнародны фестываль царкоўных спеваў.

У ліку гасцей ужо заявіліся жаночы ансамбль з Арменіі, які спявае ў адным з храмаў Эчміадзіна, духовага цэнтра армянскай апостальскай царквы, і мужчынскі калектыў з Супрасля.

“Кубік” прэзентуе драўляныя экалагічныя пазлы-забаўкі айчыннай вытворчасці

|

З вырабленымі ўручную з дрэва пазламі можна будзе пазнаёміцца 13 снежня на прэзентацыях у антыкафэ “Живое время” і краме-клубе “Кубік”.