Аўтобус з турыстамі са Скідзеля трапіў у аварыю па дарозе да Дзеда Мароза
Аварыя здарылася на тэрыторыі Берасцейскай вобласці ў мінулыя выходныя.
Кіроўца не меў страхавога полісу і пасведчання аб тэхаглядзе.
На 46-ым кіламетры аўтадарогі мяжа РП – Шэрашава – Свіслач аўтобус з’ехаў у кювет.
Пацярпелі пасажыркі 1975 і 1979 гадоў нараджэння.
Жанчыны трапілі ў хірургічнае аддзяленне Камянецкага раённага шпіталя.
У адной з іх – удар шэйнага аддзелу хрыбетніка, у другой – чэрапна-мазгавая траўма, траўмы твару і рук.
Астатніх пасажыраў перасадзілі ў аўтобус, які даслалі з Белавежскай пушчы, і яны змаглі працягнуць экскурсію.
Паводле http://perspektiva-info.by