Кантрабандысты пераходзяць на навагодні тавар
У фуры, якая кіравалася праз Беларусь з Літвы ў Расію, супрацоўнікі мытнай службы знайшлі амаль 400 цацачных снегавікоў, Дзядоў Марозаў і Санта Клаусаў.
Там жа былі каля 7 тысяч кантрабандных руж, 4,3 тысячы лукавіц лілій і ірысаў. Агульны кошт кантрабанды – больш за 215 мільёнаў рублёў.
Кветкі знайшліся і ў грузавым аўтамабіле, які перавозіў тавар з ЕС у Беларусь.
Канфіскаваныя 32,5 тысяч руж на 700 мільёнаў рублёў.
Паводле http://belta.by
Здымак http://udf.by