У Гродне да канца тыдня снег будзе чаргавацца з дажджом
16-17 снежня будзе воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў, на дарогах галалёдзіца.
Вецер паўднёва-заходні 5-10 м/с.
Тэмпература паветра ўначы -1…+1ºС, днём +2…+4ºС, па вобласці да +6ºС.
18 снежня – пераважна без ападкаў, месцамі туман, слабы галалёд.
Вецер зменіцца на паўночна-заходні.
Уначы -4…+1°С, днём -1…+3°С.
19 снежня будзе воблачна з праясненнямі, у асобных раёнах невялікія кароткачасовыя ападкі – дождж, мокры снег.
Вецер паўднёва-усходні, паўднёвы 4-9 м/с.
Тэмпература паветра ўначы 0…-5°С, днём 0…+4°С.
Паводле папярэдняга прагнозу 20 – 22 снежня па Гарадзеншчыне месцамі пройдуць мокры снег, дажджы.
У асобных раёнах туман, слабы галалёд, галалёдзіца.
Тэмпература паветра ўначы -4…+1°С, днём -2…+3°С.