На свята камсамолу не пусцілі карэспандэнта “Твайго стылю”

| Без катэгорыі

Сёння афіцыёз адзначае 95-годдзе ВЛКСМ, з якога і чэрпае свае пачынанні цяперашні БРСМ. Мерапрыемствы з нагоды гэтага няпоўнага юбілею ў Гродне праходзяць у Маладзёжным цэнтры. Карэспандэнт “Твайго стылю” спрабаваў таксама туды трапіць, але быў спынены ахоўнікамі.

2 лістапада на гарадзенскіх могілках будуць маліцца за памерлых

|

У першыя дні лістапада каталікі традыцыйна ўзгадваюць памерлых, на могілках ладзяцца адмысловыя набажэнствы, асвячаюцца магілы.

Расклад набажэнстваў на могілках Гродна і Ліды публікуе Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі.

ЖКГ адключыла святло, газ і ваду ў 897 кватэрах на Гарадзеншчыне

|

Іх гаспадары месяцамі не плацілі за камунальныя паслугі.

Позвы ў суд атрымалі 307 няплатнікаў, з іх 32 – на высяленне з кватэр.

“Школа маладога журналіста-17” працягвае набор!

|

Марыш браць інтэрв’ю ў цікавых людзей і рабіць рэпартажы з месцаў важных падзей? “Школа маладога журналіста-17” чакае цябе!

Спяшайся да 11 лістапада!

Газ, гарачая вада і ацяпленне зноў даражэюць

|

Тарыфы на электрычную энергію для насельніцтва павялічваюцца на 8,3 %, на газ – ад 8 да 19%,

Пастанова Савета міністраў № 941 ад 30 кастрычніка пачынае дзейнічаць 1 лістапада.

У смерці гарадзенкі Юліі Кубаравай абвінавачваюць трох чалавек

|

Расследванне крымінальнай справы па факце смерці пацыенткі “Экамедсэрвісу” скончанае.

“Гроднаінвест” створыць зону для турэцкіх інвестыцый

|

Міністэрства эканомікі Турцыі зацікавілася ідэяй стварэння зоны для турэцкіх інвестыцый у Гродне.

Глядзіце чарговы выпуск навін жыцця Гродзенскага драмтэатра

|

Актрыса Святлана Марэцкая дзеліцца ўражаннямі аб правядзенні вакальных рэпетыцый спектакля “Наш гарадок”.

МАЗы супраць раварыстаў

|

За апошнія дні на Гарадзеншчыне зарэгістравана некалькі наездаў грузавікоў на раварыстаў.

Два чалавекі загінулі.

У Тэатры лялек пакажуць “карціны маскоўскага жыцця”

|

Мінскі Тэатр-студыя “7 паверх” прывязе ў Гродна спектакль “За чем пойдешь, то и найдешь” па матывах Аляксандра Астроўскага. П’есу можна будзе пабачыць 2 і 3 лістапада ў Тэатры лялек.