МАЗы супраць раварыстаў
У Наваградку 70-гадовы раварыст паварочваў з другараднай дарогі на галоўную і трапіў пад спадарожны лесавоз.
Кіроўца аўтацягніка “МАЗ” бачыў, што чалавек на ровары змяшчаецца ў ягоны бок, спрабаваў пазбегнуць наезду, але не здолеў.
Раварыст трапіў пад задняе правае кола грузавіка і загінуў на месцы.
Наезд у Бераставіцкім раёне скончыўся для раварыста толькі траўмамі.
На гравійнай дарозе сталага чалавека на ровары збіў свеклавоз. Вясковец кіраваўся ў краму за хлебам. Кіроўца “МАЗа” бачыў, што ровар змяшчаецца ў бок і паспрабаваў яго аб’ехаць, але той узяў яшчэ лявей.
Збіты раварыст патлумачыў, што нічога не чуў з-за моцнага ветру.
Апошні выпадак здарыўся ў Іўеўскім раёне.
65-гадовага пенсіянера збіла бятонамяшалка.
Разам з дачкой яны ехалі ўздоўж трасы. Каля вёскі Саўгуці жанчына паспела павярнуць налева, а яе бацька пачаў манёўр непасрэдна перад “МАЗам”.
Кіроўца тармазіў, звярнуў у бок і спыніўся на паласе сустрэчнага руху, аднак усё ж наехаў на раварыста.
Пацярпелы памёр ў рэанімацыі праз паўтары гадзіны пасля здарэння.
Паводле http://gaigrodno.by