ЖКГ адключыла святло, газ і ваду ў 897 кватэрах на Гарадзеншчыне

|

Летась такім чынам згубілі кватэры чатыры гарадзенскія сям’і.

Год таму вымушаны быў перасяліцца ў меньшую кватэру гарадзенец, які не выплочваў аліменты на сваю дачку.

 

Паводле новага Жыллёвага кодэкса, які пачаў дзейнічаць 2 сакавіка 2013 года, уласнікаў кватэр таксама можна высяліць за запазычанасць па аплаце камунальных паслуг.

Людзей можна перасяліць у меньшае па памерах, горшае па ўмовах жытло і нават у іншы населены пункт.

 

Зыскі ў суд на высяленне ЖКГ можы падаваць пасля шасці месяцаў запазычанасці па аплаце за кватэру.

Суд дае ўласніку кватэры год на тое, каб разлічыцца. Калі запазычанасць не будзе аплочана – гаспадары страцяць кватэру.

Паводле рашэння суда кватэра прадаецца, суму, якая застанецца пасля выплаты запазычанасці, вернуць былым уладальнікам жытла.

 

Пераважная большасць няплатнікаў урэгулюе свае дачыненні з ЖКГ пасля першага ж папярэджання. Сёлета на Гарадзеншчыне выдадзена 35757 папярэджанняў на адключэнне камунальных паслуг. Не адрэагавалі на іх толькі каля 900 вінаватых.

Пратэрмінаваная запазычанасць насельніцтва Гродзенскай вобласці за жыллёва-камунальныя паслугі ў параўнанні з 1 студзеня скарацілася на 23%.

У Свіслацкай ЖКГ – на 42,4%, у Слонімскага вадаканала – на 67,6%.

 

Паводле http://grodnonews.by

Здымак  http://www.семейный-правовед.рф