“Гроднаінвест” створыць зону для турэцкіх інвестыцый

|

Інжэнерна-транспартная інфраструктура  для размяшчэня турэцкай вытворчасці размесціцца на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”.

Беларускі бок зацікаўлены ў стварэнні турэцкіх прадпрыемстваў, якія будуць займацца вырабам аўтакампанентаў, а таксама турэцкім досьведам у развіцці лёгкай прамысловасці.

Акрамя таго, “Гроднаінвест” прапануе турэцкаму боку разгледзіць транспартна-лагістычныя праекты.

Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны ў Гродне прапануе турэцкім партнёрам размясціць на сваіх плошчах фармацэўтычны кластэр і далучыцца да ўдзелу ў турыстычным.

Беларуска-турэцкая працоўная група для ўвасаблення гэтых ідэй у жыццё пачне працаваць у бліжэйшыя месяцы.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак http://www.publika.uz