Газ, гарачая вада і ацяпленне зноў даражэюць

|

Кошт аднаго кубаметра газу ў жылых дамах і кватэрах з прыборамі індывідуальнага ўліку расходу, а таксама ў садовых доміках (дачах) пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і (або) газавых воданагравальнікаў ў ацяпляльны перыяд павялічыўся на 8,8 % да 440 рублёў, у летні перыяд — на 19 % да 1466,6 рубля, пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў таксама на 19% да 1466,6 рубля.

Аплата за газ для жыхароў дамоў і кватэр без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння з аднаго чалавека ў месяц павялічылася на 19,3 % да 11 750 рублёў, пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) на 19 % да 33 750 рублёў, пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка на 19,1 % да 19050 рублёў.

На 19 % павышаны цэны на звадкаваны газ, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах, — за балон у 21 кг да 3019 рублёў за кг.

Тарыфы на электрычную энергію для насельніцтва павялічваюцца на 8,3 %.

Аднаставачны тарыф на электраэнергію ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, складзе 518,9 рубля за 1 кВт•гадз, дыферэнцыраваны тарыф у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — 363,2 рубля за 1 кВт•гадз, а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — 610,6 рубля за 1 кВт•гадз.

Электрычная энергія для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) падаражэе да 610,6 рубля за 1 кВт•гадз, у астатні час сутак — да 1831,8 рубля за кВт•гадз.

У астатніх выпадках аднаставачны тарыф складзе 610,6 рубля за 1 кВт•гадз, дыферэнцыраваны тарыф у перыяд мінімальных нагрузак — 427,4 рубля за 1 кВт•гадз, у перыяд максімальных нагрузак — 1221,2 рубля за 1 кВт•гадз.

Апошняе падвышэнне тарыфаў на электраэнергію было 1 верасня — на 11,8 %.

 

Дакументам таксама павышана цана на прыродны і звадкаваны газ і тарыфы на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння.

Тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння павялічаны на 6,8 % да 75 719,6 рубля за 1 Гкал.

Апошні раз гэтыя тарыфы павышаліся 1 кастрычніка — на 12,7-32 %.

 

Кошт аднаго кубаметра газу ў жылых дамах і кватэрах з прыборамі індывідуальнага ўліку

расходу, а таксама ў садовых доміках (дачах) пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і (або) газавых воданагравальнікаў ў ацяпляльны перыяд павялічыўся на 8,8 % да 440 рублёў, у летні перыяд — на 19 % да 1466,6 рубля, пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў таксама на 19% да 1466,6 рубля.

Аплата за газ для жыхароў дамоў і кватэр без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння з аднаго чалавека ў месяц павялічылася на 19,3 % да 11 750 рублёў, пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) на 19 % да 33 750 рублёў, пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка на 19,1 % да 19050 рублёў.

На 19 % павышаны цэны на звадкаваны газ, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах, — за балон у21 кгда 3019 рублёў за кг.

Тарыфы на электрычную энергію для насельніцтва павялічваюцца на 8,3 %.

Аднаставачны тарыф на электраэнергію ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, складзе 518,9 рубля за 1 кВт•гадз, дыферэнцыраваны тарыф у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — 363,2 рубля за 1 кВт•гадз, а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — 610,6 рубля за 1 кВт•гадз.

Электрычная энергія для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) падаражэе да 610,6 рубля за 1 кВт•гадз, у астатні час сутак — да 1831,8 рубля за кВт•гадз.

У астатніх выпадках аднаставачны тарыф складзе 610,6 рубля за 1 кВт•гадз, дыферэнцыраваны тарыф у перыяд мінімальных нагрузак — 427,4 рубля за 1 кВт•гадз, у перыяд максімальных нагрузак — 1221,2 рубля за 1 кВт•гадз.

Апошняе падвышэнне тарыфаў на электраэнергію было 1 верасня — на 11,8 %.

Дакументам таксама павышана цана на прыродны і звадкаваны газ і тарыфы на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння.

Тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння павялічаны на 6,8 % да 75 719,6 рубля за 1 Гкал.

Апошні раз тарыфы павышаліся 1 кастрычніка — на 12,7-32 %.

 

Паводле http://naviny.by