Справу супраць Крука спынілі
Справа аб адміністрацыйным правапарушэнні адносна астравецкага актывіста Івана Крука, спыненая. Актывіста антыядзернай кампаніі вінавацілі ў незаконным распаўсюдзе друкаванай прадукцыі.
Справа аб адміністрацыйным правапарушэнні адносна астравецкага актывіста Івана Крука, спыненая. Актывіста антыядзернай кампаніі вінавацілі ў незаконным распаўсюдзе друкаванай прадукцыі.
Кніга з ілюстрацыямі гродзенца Марка Максімовіча ўбачыла свет у польскім выдавецтве «Белы Крумкач».
Дзіця пачынае добра размаўляць прыкладна ў два гады. Але ёсць такі малыш, які загаварыў з… дня народзін. І гэта – навучальнае інтэрнэт-радыё «Твой стыль» Школы маладога журналіста пры ГА «Цэнтр «Трэці сэктар». Сёння яму спаўняецца 2 гады.
У ноч з 28 на 29 сакавіка стрэлкі гадзіннікаў будуць пераведзены на адну гадзіну наперад. Мы пяройдзем на «летні час», які ссунуты на адну гадзіну наперад адносна часу, прынятага ў дадзеным пагадзінным поясе. Часам яго завуць «зімовым», але дадзены тэрмін не з’яўляецца карэктным.
На ілюстрацыі: сіні колер – раёны, дзе пераходзяць на летні час, бардовы – раёны, дзе ніколі часу не змянялі, аранжавы – краіны, дзе адмовіліся ад пераходу.
Тактычныя вучэнні па ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі, звязанай з падтапленнем населеных пунктаў павадкавымі водамі, прайшлі ў Гродна. Падчас вучэнняў была адпрацавана сітуацыя «затаплення» в. Беражаны Гродзенскага раёна.
Прэсавы сакратар незарэгістраванага Саюзу палякаў Ігар Банцар даведаўся, што яго аштрафавалі завочна – нібыта за актыўны ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, якая адбылася ў другой палове студзеня ў Горадні. Ён аштрафаваны на 15 базавых адзінак (525 тысяч рублёў).
Следства па справе актывістаў прадпрымальніцкага руху з Ваўкавыска Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі прадоўжана на месяц. Пакуль ніякіх сур’ёзных следчых дзеянняў у дачыненні да іх не праводзіцца: допытаў, следчых эксперыментаў і інш.
Для аматараў кіно У кінатэатры «Кастрычнік» 27 сакавіка – 1 красавіка «Марлі і я» (рамантычная камедыя, ЗША, 27-29 сакавіка «Знак» (трылер, ЗША). Дзецям: 28-29 сакавіка «У гасцях у казкі» (10.30). Тэл.: 53-19-42. У кінатэатры «Чырвоная зорка» 27 сакавіка – 1 красавіка «Захавальнікі» (фантастычны баявік) (14.40, 17.40, 20.40). Дзецям: 28-29 сакавіка «Мадагаскар-2» (10.00, 12.00), 30 сакавіка […]
Міжнародны семінар па відэа-рэпартажах для рускамоўных падлеткаў ладзіць Дзіцячы фонд ААН у Кіеве з 13 да 17 траўня.
Іншага надпісу на гэтым плоце быць не магло! У самым цэнтры Слоніма па-ціхеньку разбураецца 300-гадовая сінагога.