Дзе і як адпачыць 25 сакавіка – 5 красавіка
Для аматараў кіно
У кінатэатры «Кастрычнік» 27 сакавіка – 1 красавіка «Марлі і я» (рамантычная камедыя, ЗША, 27-29 сакавіка «Знак» (трылер, ЗША). Дзецям: 28-29 сакавіка «У гасцях у казкі» (10.30). Тэл.: 53-19-42.
У кінатэатры «Чырвоная зорка» 27 сакавіка – 1 красавіка «Захавальнікі» (фантастычны баявік) (14.40, 17.40, 20.40). Дзецям: 28-29 сакавіка «Мадагаскар-2» (10.00, 12.00), 30 сакавіка – 1 красавіка «Дзень нараджэння Алісы» (10.00, 12.00).
У кінатэатры «Космас» 27 сакавіка «Ларга Вінч. Пачатак» (баявік, Францыя). Дзецям: 28 сакавіка «Рабяткам пра звяратак» (10.00), 29 сакавіка «Тры разбойнікі» (10.00), 30 сакавіка «Лясныя казкі-2» (10.00), 30 сакавіка «Падарожжа да цэнтру зямлі» (11.20) Тэл.: 74-60-13.
У кінатэатры «Усход» 27-28 сакавіка «Вайна нявест» (рамантычная камедыя, ЗША), 27-31 сакавіка «Дамавік». Дзецям: 27 сакавіка «Сезон палявання-2» (11.00), 28 сакавіка «Шрэк Мароз, зялёны нос» (11.00), 29 сакавіка «Малпачкі ў сусвеце» (10.00), 30 сакавіка «Кунг-фу панда» (11.00), 31 сакавіка «Казюлькі – адважныя героі» (11.00). Тэл.: 75-56-29.
Для тэатралаў
Абласны драматычны тэатр (вул. Маставая, 36): 27 сакавіка (19.00) Канцэртная праграма, прысвечаная Міжнароднаму дню тэатра, 28 сакавіка (19.00) «Брат Алёша» (па матывах рамана Ф.М.Дастаеўскага «Браты Карамазавы»), 29 сакавіка (19.00) Клод Манье «Блэз» (камедыя ў 3-х актах); 30-31 сакавіка (19.00) Аперэта Імрэ Кальмана «Марыца» ў выкананні Адэскага акадэмічнага тэатру музычнай камедыі імя М. Вадзянога і камернага аркестру Гродзенскай капэлы, 1 красавіка (19.00) Гала-канцэрт салістаў Адэскага акадэмічнага тэатру музычнай камедыі імя М. Вадзянога ў суправаджэнні камернага аркестру Гродзенскай капэлы. Дзецям: 29 сакавіка Сяргей Казлоў «Нам нельга без сябра» (12.00). Тэл.: 72-34-27.
Тэатр лялек (вул.Дзяржынскага, 1/1): 27 сакавіка Акторскі капуснік да Міжнароднага дня тэатру. Тэл.: 74-59-30. Канцэртная зала філармоніі (вул. Гарнавых, 17): 9 красавіка Іна Афанасьева з праграмай «Я буду з табой» (пачатак 19.00). Тэл.: 54-19-19, 52-72-48.
Для прыхільнікаў мастацтва
Гарадская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38): Выстава «Я люблю цябе, жыццё» (выстава аматарскага аб’яднання майстроў народнай творчасці).
Галерэя «Тызенгаўз» (пл. Тызенгаўза, 4): Выстава Алены Івановай, мастачкі з Мінску. Новы замак (Сенатарская зала): фотавыстава «Магічны Кракаў».
Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага (вул. Савецкая, 25 уваход з вуліцы Калючынскай): 31 сакавіка а 16 газіне адкрыццё персанальнай выставы Валянціны Краўчук «Саламяная рапсодыя» (мастацкія вырабы з саломкі) Тэл.: 77-20-86.
Лядовы палац спорту (вул. Камунальная, 3а): 30 сакавіка Барыс Маісееў з новай праграмай «З каханнем пра каханне». Пачатак 19.00. 28 сакавіка Сустрэча гульцоў і трэнераў хакейнага клубу «Неман» з аматарамі: размовы, фотасесія, дармовая латэрэя. Уваход вольны. Пачатак а 13.00.
СТК (вул. Гагарына, 18/1): Баскетбол. Чэмпіянат Беларусі. Мужчыны. «Гродно-93» (Гродна) – Виталюр (Мінск). Пачатак: 27 сакавіка – 18.00, 28 сакавіка – 13.00. Валейбол. Чэмпіянат Беларусі. Мужчыны. «Коммунальник» (Гродна) – «Шахтоспецстрой» (Салігорск). Пачатак: 28 сакавіка – 19.30, 29 сакавіка – 15.00. Гандбол. Чэмпіянат Беларусі. Мужчыны. 28 сакавіка: «Кронон-2» (Гродна) – «БНТУ» (Мінск) – 15.30; «Кронон» (Гродна) – «Машэка»-ЦОР (Магілёў) – 17.00. 29 сакавіка: «Кронон-2» (Гродна) – «Машэка»-ЦОР (Магілёў) (10.00), «Кронон» (Гродна) –– «БНТУ» (Мінск) – 11.30.
Падрыхтаваў ТС