Два гады ў эфіры
Пра што ён любіць распавядаць? Пра «Гарадзенскія гісторыі», «Казкі жыцця», «Амурныя гісторыі». Умее рабіць «Рэпартажы», варыць стравы на «Стыльнай кухні»… Усе гэтыя рубрыкі ўжо заваявалі свайго слухача.
Чаму вучыцца? Пра гэта кажа рэдактар «Радыё ТС» Алеся Бяленік:
– Вялізнае задавальненне бачыць, як нашы ШМЖ-кі, якія прыходзяць нічога не ведаючы пра радыё і журналістыку, і валодаючы толькі гарачым жаданнем вучыцца, праз пару месяцаў цалкам самастойна ствараюць радыё-праграмы. Яны становяцца больш адважнымі, авалодваюць рэпарцёрскімі навыкамі, «растуць».
За гэты час інтэрнэт-радыё ТС «выхоўвалі» тры рэдактары: Алесь Залеўскі, Надзейка Завіноўская і вось цяпер Алеся Бяленік.
А да чаго імкнецца радыё-малыш, зразумела кожнаму – да прафесіяналізму, пашырэнню аўдыторыі, вядомасці… Без амбіцый няма творчасці.
Чыстага табе «эфіру» і ўдзячных слухачоў! А яшчэ ў хуткім часе прыхільнікаў інтэрнэт-радыё ТС чакае сюрпрыз – новы і, вядома, стыльны мультымедыйны сайт.
Сябры
На верхнім здымку: Наташа Ягорава на стажыроўцы ў Польшчы.
alt=”рэдактары” >
Першыя рэдактары… Надзейка Завіноўская зараз працуе ў «Вечернем Гродно», а Алесь Залеўскі на БЕЛСАТе
Алеся Бяленік ведае, якім будзе новы твар радыё Твой Стыль.