Штрафуюць завочна
Пра гэта сведчыць судовая пастанова, кажа Ігар. Справу разглядала судзя па адміністратыўных справах Наталля Козел. Паводле спадара Банцара, гэтаксама завочна і на такую ж суму аштрафаваны кіраўнік Гарадзенскага гарадскога аддзелу Саюзу палякаў Мечыслаў Яскевіч, але копіі пастановы па ягонай справе пакуль няма.
Тры пратаколы наконт несанкцыянаванага студзеньскага мітынгу каля сядзібы афіцыйнага Саюзу палякаў у Горадні міліцыянты склалі на пачатку сакавіка. У Ленінскім раённым судзе гораду быў разгледжаны толькі адзін пратакол — адносна журналіста Андрэя Пачобута. 17 сакавіка яго аштрафавалі на 525 тысяч рублёў. А празь некалькі дзён стала вядома пра завочны разбор. Па інф.
Радыё Свабода
На здымку: беларускіх палякаў міліцыя не пускае ў уласны будынак
Фото www.charter97.org