Кнігі “Пад крылом Каложы” і “Памяць пра Гродна” з’явіліся ў бясплатным доступе ў інтэрнэце
Кнігі, якія выйшлі з другу цягам апошніх двух гадоў, цяпер можна чытаць і з мабільных прылад. Яны выкладзены ў фармаце pdf на сайце pawet.net.
Кнігі, якія выйшлі з другу цягам апошніх двух гадоў, цяпер можна чытаць і з мабільных прылад. Яны выкладзены ў фармаце pdf на сайце pawet.net.
Трэці міжнародны фестываль фокуснікаў пройдзе ў Гродне 21 лютага. Традыцыйна на сцэне драмтэатра адбудуцца два гала-канцэрты, на якіх выступяць ілюзіяністы з Італіі, Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны. Кожны з удзельнікаў ужо дасягнуў сусветнага прызнання, выступаўшы на самых прэстыжных фестывалях і ў папулярных ТВ-шоў.
У ноч з 7 на 8 лютага ў машыне таксі супрацоўнікі міліцыі знайшлі цела памерлага таксіста, піша Autogrodno.by.
У дзіцячым садку №45 у Гродне ўсталююць сучасныя шклопакеты, уцепляць сцены, заменяць электраправодку і асвятленне, а на даху ўсталююць сонечны калектар. Каля 9 млрд рублёў будзе каштаваць увядзенне гэтай сістэмы энергаэфектыўнасці, якое адбудзецца ў межах праекта Праграмы развіцця ААН у Беларусі, піша Белта.
Па кітайскім календары 8 лютага – пачатак Новага года. Таго самага, патронам якога будзе малпа. У нашай галерэі з Гродзенскага заапарка можна выбраць сабе пухнаты сімвал года па душы і, заручыўшыся яго падтрымкай, крочыць у будучыню аж да 27 студзеня 2017, калі на змену малпе прыдзе певень.
У панядзелак на тэрыторыі Беларусі захаваецца ўплыў цёплых паветраных мас, якія паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы.
У гэтым месяцы ў кірсе пройдуць тры канцэрты, уваход на якія вольны – за дабраахвотныя ахвяраванні. Выступяць Тобіяс Нойман з Германіі і Ягор Колесаў з Расіі.
Фотападборка за першы тыдзень лютага атрымалася ці не самай разнастайнай за апошні час. Хочаце, каб і вашыя фота патрапілі ў рубрыку? Пазначайце іх хэштэгам #hrodnats! А таксама не забудзьце падпісацца на наш акаўнт у Instagram.
Пытанне дыферэнцыяванай аплаты за вываз смецця абмяркоўвалі ў Гродне на абласным семінары ЖКГ 4 лютага. Але перш чым гэта будзе ўведзена, трэба ўстанавіць адпаведную колькасць кантэйнераў для раздзельнага зборку смецця – каля 30 тысяч, паведамляе Белта.
11 лютага ў шырокі пракат выходзіць нашумелая трагікамедыя “Гараш”, знятая камандай незалежных беларускіх кінематаграфістаў. 12 лютага пасля прагляду стужкі ў 18.30 у кінатэатры “Кастрычнік” адбудзецца сустрэча з творчай групай фільма.