На дзіцячым садку ў Гродне ўсталююць сонечны калектар

|

Акрамя ўсяго вышэйпералічанага, у садку рэканструююць таксама кухню: усталююць сучаснае абсталяванне – пліты, халадзільнікі, параканвектамат.

 

Працы пачнуцца ў бліжэйшым часе, а скончацца да 31 жніўня 2016 года. Большасць выдаткаў возьме на сябе ПРААН у Беларусі.

 

Садок стаў дэманстратыўнай пляцоўкай для інавацыйных тэхналогій у выніку тэндара. У межах пілотнага праекта пакажуць, што можна павысіць энергаэфектыўнасць нават старога будынка (садок быў узведзены ў 1970 годзе).

 

“Садок актыўна ўдзельнічаў у семінарах, конкурсах на гэтую тэму, прапаноўваў сваю праграму больш рацыянальнага і эканамічнага выкарыстання рэсурсаў”, – кажа заведуючая Людміла Кушнірук.

 

Фота tehnonovator.com.ua