Фестываль фокуснікаў Magic Show 2016 пашырае геаграфію: прыедуць удзельнікі з Польшчы і Італіі

|

Удзельнікі:

 

Віталь Гарбачэўскі (Украіна) выступіць з номерам, які ўзяў Гран-Пры ў Лос-Анджэлесе. Намаляваная на мальберце дзяўчына ажыве і сыдзе на сцэну, каб закружыцца ў танцы з артыстам.

 

Рафал Валюш (Польшча) – кішэннік-ілюзіяніст, які спрытна здыме з гледачоў гальштук, акуляры, тэлефон і гаманец.

 

Віталь Лузгар (Украіна) – сапраўдны уладар галубоў, якія ў яго руках знікаюць і з’яўляюцца ніадкуль.

 

Фліп Мація – лепшы прэстыжытатар Італіі. Шкляны шар ажывае ў яго руках і стварае ілюзію левітацыі.

 

Васіль Труноў – знакаміты беларускі ілюзіяніст, які аб’ездзіў Еўропу і Амерыку. У Гродне ён пакажа нумар з праходжаннем дзяўчыны праз люстра. Акрамя таго, ён будзе ўгадваць думкі і жаданні гледачоў.

 

Улад Крываногаў (Украіна) – уладальнік прэстыжнай прэміі “Мэрлін”. Пакажа ў Гродне папуры-нумар, з якім аб’ездзіў у 2015 годзе 18 краін. У ім і снег, і танцуючыя парасоны, і тэлепартацыя рэчаў.

 

Іана (Украіна) – ілюзіяністка, якая за тры хвіліна зменіць на сцэне 12 строяў.

 

Ігар Кід – беларускі фокуснік, які пакажа нумар “Пясок супраць вады”

 

Гэта толькі некаторыя з удзельнікаў. Усе ілюзіяністы і фокуснікі неаднаразова ўдзельнічалі ў фестывалях і ТВ-шоў, у тым ліку такіх вядомых, як фестывалі ў Монтэ-Карла і Лос-Анджэлесе, праектах “Польшча мае таланты”, “Україна мае талант”, “Удиви меня”, “Феномен”, “Хвіліна славы” і іншых.

 

 

Гала-канцэрты пройдуць 21 лютага ў 16.00 і 19.00

Цана білета: 150-250 тыс. рублёў

Білеты прадаюцца ў касе Цэнтра культуры, вул. Дзяржынскага, 1

Тэл .74-17-78, заказ білетаў:  +375 29 782-70-13 (МТС)