Далучыцца да [Не]жаночых справаў можна ў Гродне

|

Інфармацыйная кампанія “[НЕ]ЖЕНСКОЕ ДЕЛО” запрашае актыўных гарадзенак на адукацыйную сустрэчу і бізнес-сняданак. Сустрэчы ў Гроднеа дбудуцца 18 і 19 жніўня ў межах адукацыйнага тура кампаніі па краіне. Цягам двух тыдняў каманда праекта праедзе 1700 кіламетраў, наведае 5 абластных гарадоў і правядзе 10 мерапрыемстваў. “Мы хочам, каб кожная дзяўчына мела магчымасць рэалізавацца ў той галіне, што яй цікавіць” – кажуць арганізатары.