“В основном мирно” і “русский город Белосток”. Што ведаюць гарадзенцы пра 17 верасня? (ВІДЭА)
Журналісты “Твайго стылю” запыталіся ў мінакоў на скрыжаванні вуліц Дзяржынскага і 17 Верасня, што тыя ведаюць пра дату, у гонар якой названа адна з вуліц у цэнтры горада. Высветлілася, што многія маюць сур’ёзныя праблемы з тым, каб узгадаць падзею, што назаўсёды змяніла гісторыю нашага горада.