Міліцыя працягвае шукаць педафіла, які напаў на летнік у Парэччы (+фотаробат)

|

Прыкметы: на выгляд 30-40 год, рост каля 175-180 см, шчыльнага целаскладу з ярка выяўленым жыватом, валасы цёмныя, кароткія.

 

Быў апрануты па сезоне: майка з кароткім рукавом у гарызантальныя палоскі белага і цёмнага колеру, шырынёй каля 5 см, цёмныя шорты да калена і, верагодна, шлёпанцы.

 

Пакуль што высветліць асобу педафіла не атрымалася, таму міліцыя просіць грамадзян паведаміць пра людзей, схільных да такіх дзеянняў і падобных да апісанага чалавека. Калі вы валодаеце якой-небудзь інфармацыяй па гэтай справе – паведамце па тэлефонах:

 

(0152) 79-70-21, 79-77-02, 79-77-06;
8(029) 580-48-36 МТС, 8(029) 317-51-65 Velcom

 

Канфідэнцыяльнасць і ўзнагароджанне гарантуюцца!