Куды пайсці ў Гродне ў выходныя 19-20 верасня

|

Дзень Горада


Калі: 19 верасня, 8.00-23.00

 

Маштабнае свята ахопіць увесь горад. Глядзіце поўную праграму.


Дзе: вуліца Савецкая, плошча Савецкая, парк Жылібера, ЦСК “Нёман”, Цэнтр рамёстваў, мікрараёны горада

 

Футбольны марафон


Калі: 19 верасня, 9.00-20.00

 

У фестывалі будуць удзельнічаць прафесійныя футбалісты ФК “Нёман”, выхаванцы дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ горада, ветэраны гарадзенскага футбола, жаночыя каманд па футболе. У праграме ёсць таксама музычна-забаўляльная частка з удзелам рок-гуртоў і дыджэяў. Будуць працаваць забаўляльныя зоны для дзяцей, майстар-класы ад прафесійных футбалістаў, тэматычныя фотазоны ад гарадзенскіх фан-клубаў і іншае. Цэнтральная падзея – 12-гадзінны футбольны матч.


Дзе: ЦСК “Нёман”

 

Фестываль сыру


Калі: 19 верасня, 12.00

 

Свята сыру ўжо ў трэці раз збярэ прафесіяналаў-знаўцаў і проста аматараў гэтага малочнага прадукту. Выступяць Дзядзя Ваня, гурт byCity, праект “Ведай нашых”, будуць працаваць Горад майстроў, пляцоўка настольных гульняў і іншыя забаўляльныя пляцоўкі.


Дзе: парк Жылібера

 

Кардонны Гродна


Калі: 19 верасня, 12.00

 

“Кардонны Гродна” гэта першае мерапрыемства Дзіцячай экалагічнай студыі, якая пачынае працу ў верасні.


Дзе: парк Жылібера

 

Дабрачынная акцыя “Малюем веды”


Калі: 19 верасня, 12.00-15.00

 

Творчасць і добры настрой сціраюць межы паміж звычайнымі дзецьмі і дзецьмі, якія маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця.

 

На акцыі вырасцяць “Дрэва жаданняў”, размалююць аэраграфіяй сапраўдны аўтамабіль ды выкарыстаюць іншыя незвычайныя фарбы на незвычайных матэрыялах.

 

Акцыя арганізавана грамадскай дабрачыннай арганізацыяй “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” сумесна з абласной бібліятэкай, сацыяльным аддзелам Гродзенскай Епархіі Беларускай праваслаўнай царквы і дабрачынным таварыствам “Карытас”.


Дзе: пляцоўка побач з домам-музеем Элізы Ажэшкі

 

Прабег цвярозасці


Калі: 19 верасня, 12.00-14.00

 

Чарговы цвярозы забег рыхтуе праваслаўная епархія. Па выніках свята суддзі вызначаць пераможцаў у намінацыях: “Рывок гіры 24 кг знізу”, “Адцісканне”, “Адцісканне на брусах”, “Падцягванне на перакладзіне”, “Бег на дыстанцыю 4,300 м”.


Дзе: Пышкі

 

Святочная экскурсія “Усё пра Гродзенскі заапарк”


Калі: 19 верасня, 13.00

 

У праграме: цікавыя факты з гісторыі заапарка, рэдкія жывёлы, фотавыстава па гісторыі парка, выстава старадаўніх кніг “Бібліятэка Яна Каханоўскага”, выстава-віктарына “Чамаданчык Айбаліта”, гульні і конкурсы, а таксама фота са змяёй.

Пачатак экскурсіі ў 13.00, ля касы.

З 11.00 да 13.00 усе дзеці да 14 год бясплатна змогуць наведаць “Бабулін падворак” і пакатацца на коніку.


Дзе: Заапарк

 

Этна-фэст 2015


Калі: 19 верасня, 18.00

 

На чарговым фестывалі этнічнай і фолкавай музыкі выступяць акустычны дуэт Таццяны Салаўёвай і Аляксандра Блахіна, праект “ВОЧЫ”, этна-эмбіент-транс-хаус трыа DZIVASIL, гурт “Скудрынка” і праект SHUMA.


Дзе: сцэна ў парку Жылібера

 

Цырк-шапіто “Дзіва”


Калі: 19 верасня, 19.00, 20 верасня, 15.00

 

На арэне выступяць артысты-эквілібрысты, паветраныя гімнасты, акрабаты і іншыя. Акрамя таго, гледачы змогуць убачыць i ўнікальныя нумары: “Дзеці і слон” і “Свабода коней і поні”.


Дзе: пляцоўка каля гіпермаркету АЛМІ

 

Велапрабег у Дзень без аўтамабіля


Калі: 20 верасня, 12.00

 

У традыцыйным прабегу на канец сезону чакаецца ўдзел каля 500 раварыстаў.


Дзе: пл. Савецкая