У Гродне пройдзе дванаццацігадзінны футбольны матч
У фестывалі будуць удзельнічаць прафесійныя футбалісты ФК “Нёман”, выхаванцы дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ горада, ветэраны гарадзенскага футбола, жаночыя каманд па футболе.
У праграме ёсць таксама музычна-забаўляльная частка з удзелам гарадзенскіх рок-гуртоў і дыджэяў. Будуць працаваць забаўляльныя зоны для дзяцей, майстар-класы ад прафесійных футбалістаў, тэматычныя фотазоны ад гарадзенскіх фан-клубаў і іншае.
Ключавы момант свята – 12-гадзінны футбольны матч. Паўдзельнічаць у ім змогуць усе жадаючыя. Дзве каманды будуць прадстаўляць Ленінскi і Кастрычніцкi раён або правы і левы бераг Нёмана. Гульнявы дзень будзе разбіты на адрэзкі, у якіх будуць удзельнічаць дзеці, жанчыны, ветэраны футболу і аматарскія каманды.
Акрамя гульнявой і забаўляльнай часткі ў гэты дзень адбудуцца рабочыя сустрэчы кіраўніцтва горада і вобласці з прадстаўнікамі футбольнай грамадскасці.
align=”” width=”725″ height=”1087″ >
Адзін з арганізатараў мерапрыемства Віктар Данільчык распавядае, што футбольным марафонам хочуць прыцягнуць увагу ўладаў да праблемы развiця футболу ў горадзе.
– Гэтым марафон мы хочам паказаць, што людзей, якім цікавы гэты від спорту, у горадзе вельмі шмат. Таксама гэты марафон закліканы зблізіць ФК “Нёман” са сваімі заўзятарамі.