У Навагрудку за гадзіну выпала дэкадная норма ападкаў: падтапіла некалькі дамоў
Амаль дэкадная норма ападкаў – 18 мм пры норме 21 мм – выпала 2 мая з 16.20 да 17.30 у Навагрудку. У выніку гэтага падтапіла два прыватныя дамы, шэсць дваравых тэрыторый прыватных дамоў і падвал шматкватэрнага дома, паведамілі ў прэс-службе абласнога ўпраўлення МНС.